З 1 чэрвеня са сталічнага аўтавакзала «Усходні» на вуліцы Ванеева перасталі хадзіць аўтобусы па прыгарадных, міжгародніх і міжнародных маршрутах.
Пляцоўка там будзе выкарыстоўвацца для міжрэйсавага адстою. З гэтага дня ўсе міжгароднія і міжнародныя аўтобусы, якія дагэтуль выпраўляліся ў дарогу з «Усходняга», будуць адпраўляцца і прыбываць на аўтавакзал «Цэнтральны». Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», так зроблена для загрузкі апошняга. «Усходні» ж будзе выкарыстоўвацца для межрэйсавага адстою аўтобусаў, таксама там будзе гасцініца. Нешматлікія прыгарадныя маршруты перанясуць з «Усходняга» на аўтастанцыі «Аўтазаводская» і «Паўднёва-Заходняя». У апошні час «Усходні» абслугоўваў магілёўскі, палескі і ўкраінскі напрамкі.
Дарэчы
З пачатку чэрвеня рэгулярныя рэйсы па ўнутрыабласных міжгародніх маршрутах адыходзяць ад аўтастанцыі «Аўтазаводскай», што побач са станцыяй метро «Магілёўская», і прыбываюць туды ж. Гаворка ідзе пра наступныя з іх: Мінск — Чэрвень, Мінск — Чэрвень — Градно, Мінск — Чэрвень — Дуброва, Мінск — Чэрвень — Красны Дар, Мінск — Чэрвень — Прыцерпа, Мінск — Чэрвень — Якшыцы, Мінск — Беразіно, Мінск — Беразіно — Белавічы, Мінск — Беразіно — Дулебы, Мінск — Беразіно — Стары Востраў.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/autavakzal-ushodni
[5] https://zviazda.by/be/tags/autavakzal
[6] https://zviazda.by/be/tags/autobusy