Беларуская чыгунка прызначае на 9-10 ліпеня дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі ўдзельнікаў і гасцей свята Купалле («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне.
Дадатковыя саставы будуць курсіраваць па маршруце Магілёў — Шклоў — Копысь (вёска Александрыя) — Шклоў — Магілёў і Орша — Копысь — Орша. Кошт праезду складзе: у зносінах Магілёў — Александрыя (станцыя Копысь) — 8,2 тысячы рублёў, у зносінах Орша — Александрыя (станцыя Копысь) — 5,3 тысячы рублёў.
Таксама, як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, 9 ліпеня прадугледжана дадатковае спыненне цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа №784 Магілёў — Орша на станцыі Копысь.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyagniki
[6] https://zviazda.by/be/tags/kupalle