У сталіцы 12-гадовае дзіця трапіла ў рэанімацыю пасля гульняў на даху вагона, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Марчанка.
Здарэнне адбылося ўвечары на станцыі Мінск-Паўднёвы. Чацвёра дзяцей пералезлі праз агароджу вакол станцыі і залезлі на дах аднаго з грузавых вагонаў. Адзін з хлопчыкаў дакрануўся да лініі электраперадач і атрымаў сур'ёзныя траўмы ў выніку ўдару токам. Па факце здарэння праводзіцца праверка.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mus