Армія Ірака пры падтрымцы сіл апалчэння пачала аперацыю па вызваленні горада Эль-Фалуджа ад баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе Reuters.
Пра пачатак штурму паведаміў ірацкі афіцэр. Паводле яго слоў, падраздзялення наступаюць на горад, кананаду чуваць у паўднёвых раёнах Эль-Фалуджы.
Як паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка ўпраўлення па барацьбе з тэрарызмам Сабаха ан-Нуамані, штурм пачаўся рана раніцай, іракскія ваенныя ўвайшлі ў горад з трох кірункаў.
Аперацыя па вызваленні горада пачалася 23 мая, калі сілы ірацкай арміі і апалчэнцы пачалі акружаць горад. 27 мая стала вядома аб завяршэнні гэтай стадыі наступу.
Эль-Фалуджа размешчана ў заходняй правінцыі Анбар. Горад знаходзіцца пад кантролем ІД з 2014 года і лічыцца адным з найбуйнейшых апірышчаў тэрарыстаў на тэрыторыі Ірака.
Lenta.ru [1]
Спасылкі
[1] http://www.lenta.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/irak
[3] https://zviazda.by/be/tags/islamskaya-dzyarzhava