З надыходам летняга сезона ён будзе весціся ў парках, скверах, на пляжах ля рэк, азёр, вадасховішчаў.
Усяго будзе не менш як 186 пунктаў гандлю па ўсёй краіне, паведамілі ў Белкаапсаюзе. Акрамя гэтага, летам спажыўкааперацыя наладзіць гандлёвае абслугоўванне 3,7 тысячы дачных кааператываў і садоўніцкіх таварыстваў. Запланавана работа 153 сезонных стацыянарных крам, адпраўка дадатковых аўтакрам у 1,5 тысячы таварыстваў. Асноўнай задачай у сферы гандлю на бягучы год для Белкаапсаюза застанецца захаванне сваіх пазіцый у сельскай мясцовасці і нарошчванне прысутнасці ў гарадах. Прыярытэтам таксама будзе развіццё матэрыяльнай базы гандлю. Толькі за мінулы год на інвестпраекты гандлёвай галіны спажыўкааперацыі накіравана 249 мільярдаў рублёў.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belkaapsayuz
[5] https://zviazda.by/be/tags/dacha