Цукровы дыябет мяняе лад жыцця чалавека — неабходна трымацца дыеты, прымаць прэпараты, займацца прафілактыкай ускладненняў. У такіх хворых могуць развівацца і псіхічныя расстройствы. Будзьце ўважлівымі да сябе ці сваіх блізкіх, калі яны пакутуюць ад цукровага дыябету. Размова можа ісці пра...
Узнікае ў такіх хворых і шэраг псіхалагічных цяжкасцяў: іх палохаюць ускладненні і атрыманне інваліднасці, верагоднасць страціць работу ў выніку агучвання свайго дыягназу. Некаторыя адмаўляюць наяўнасць у сябе сур'ёзнага захворвання, што прыводзіць да ігнаравання схемы лячэння і пагаршэння стану.
— Пасля пастаноўкі дыягназу хвораму неабходна атрымаць як мага больш інфармацыі аб захворванні і прыцягнуць да рашэння праблемы блізкіх сваякоў, — тлумачыць урач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Алена КОЯН. — Далей неабходна супрацоўнічаць з урачом і выконваць усе яго рэкамендацыі. Псіхатэрапеўт можа дапамагчы адаптавацца да змен. Важнымі будуць і размовы са сваякамі, якія таксама перажываюць стрэс у сувязі з хваробай блізкага. Псіхічныя расстройствы можна карэкціраваць прыёмам псіхатропных прэпаратаў, у тым ліку антыдэпрэсантамі, досыць эфектыўнымі ў лячэнні дэпрэсіі, іпахондрыі, трывожных расстройстваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:protas@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dyyabet
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue