З усіх мінскіх музеяў і мастацкіх галярэй, якія адчынілі свае дзверы для знатакоў і прыхільнікаў высокага мастацтва ў ноч з суботы на нядзелю, а такіх устаноў было амаль паўтара дзесятка, мне, нажаль, давалося наведаць толькі некалькі з іх -- Нацыянальны Мастацкі і Нацыяльны гістарычны музеі, Дом Ваньковічаў і музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, мастацкую галярэю Міхаіла Савіцкага і музей “Лошыцкая сядзіба” у знакамітым парку на беразе Свіслачы. Было бачна, што работнікі гэтых устаноў не мала папрацавалі над праграмай “ночы”, акружалі кожнага наведвальніка загадкавай і дружалюбнай атмасферай, стваралі настрой узнёсласці. У экспазіцыйных залах, на ўваходах, у дворыках гасцей цешылі музыканты, для гасцей стваралі незвычайныя майстар-класы і паказвалі захапляльныя тэатральныя шоў.
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/noch-muzeyau