Віктар Гумінскі прымае ўдзел у форуме «Адзін пояс, адзін шлях». Пра гэта інфармуе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. Мерапрыемства праходзіць з 16 па 19 мая ў Ганконгу (Кітайская Народная Рэспубліка).
Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, мерапрыемства накіравана на садзейнічанне рэалізацыі праекта па стварэнні «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху» і «Марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя» і ўмацаванні партнёрскіх адносін паміж краінамі, праз якія яны праходзяць. Запланавана, што падчас мерапрыемства намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нашай дзяржавы Віктар Гумінскі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-guminski
[5] https://zviazda.by/be/tags/shaukovy-shlyah