Ёга ў парку, ноч музеяў у замку Радзівілаў, а таксама адказ на пытанне «Як спланаваць адпачынак мары» – афіша «Звязды» на выхадныя дні.
У суботу тысячы людзей зноў збяруцца ў парку Dreamland, каб стаць часткай штогадовага Фестывалю Фарбаў ColorFest.
На час фестывалю тэрыторыя Dreamland стане яркай танцавальнай музычнай пляцоўкай, дзе будуць гучаць хіты айчыннай і замежнай музыкі.
На тэрыторыі фестывалю будзе арганізавана спартыўная зона і зона адпачынку. Таксама трэба сказаць, што арганізатары рыхтуюць сюрпрызы для ўсіх удзельнікаў ColorFest!
14 мая ў Мінску пройдзе другі фестываль вулічнай музыкі «Месца пад сонцам».
Больш за 30 выканаўцаў будуць іграць для вас на працягу ўсяго дня з 13:00 да 22:00.
Падрабязнасці і поўны расклад можна знайсці тут [3].
У гэтую суботу ўсіх аматараў гісторыі і квэстаў запрашаюць прыняць удзел у інтэрактыўным лабірынце: «Легенды мінулага – захавальнікі будучыні».
Гасцей палаца чакае сустрэча з некалькімі пакаленнямі ўладальнікаў Нясвіжа, а таксама займальныя прыгоды, новыя адкрыцці і хвалюючая атмасфера палацавых інтрыг.
Інтэрактыўны лабірынт пачнецца ва ўнутраным дворыку. Ён адкрые новыя, незвычайныя віды з валаў старога замка і пройдзе па раней недаступных тунэлях.
Гістарычную аўру палаца будуць падтрымліваць артысты і салісты Музычнага дома «Класіка», народнага тэатра гістарычнага касцюма, школа ірландскага танца «Глорыя» і іншыя. У канцы лабірынта ўсіх чакае баль.
Sunday Yoga – гэта бясплатныя заняткі ёгай у парках Мінска. Мерапрыемства плануецца праводзіцца кожную нядзелю. Першае, дарэчы, ужо адбылося 8 мая, сабраўшы дзясяткі прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
Мэта праекта – пазнаёміць усіх жадаючых з фізічнай практыкай ёгі і падарыць прыемнае баўленне часу. Заняткі дапамогуць аднавіць сілу, прыгажосць і здароўе цела.
Падрабязную інфармацыю і расклад можна знайсці тут [5] і тут [6], а таксама на сайце kateatakyoga.com [7].
15 мая ў рамках Фестывалю мабільнасці «Самаход-2016: даведайся формулу займальнага падарожжа!» эксперты ў розных галінах падарожжаў падзеляцца сакрэтамі, як спланаваць адпачынак у адпаведнасці са сваімі захапленнямі, хобі, жыццёвымі прыхільнасцямі і даўнімі марамі.
Уваход на мерапрыемства бясплатны. Чай, кава, пячэнькі - за кошт арганізатараў.
Падрабязней тут [8].
Выстава World Press Photo праходзіць у Мінску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» – фотаздымкі размешчаны на выставачных стэндах і займаюць палову ангару ЦЭХу.
World Press Photo – гэта незалежная, некамерцыйная арганізацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Заснавана ў 1955 г., займаецца правядзеннем найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміі ў галіне фотажурналістыкі.
У гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 82 951 фотаздымак ад 5775 фатографаў са 128 краін. Журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://vk.com/minskfestival
[4] http://zviazda.by/be/news/20160503/1462261697-palac-radzivilau-zaprashae-gascey-u-interaktyuny-labirynt-gistoryi
[5] https://vk.com/sundayyogaminsk
[6] https://www.facebook.com/sundayyogaminsk/
[7] http://kateatakyoga.com/
[8] https://vk.com/samohod_2016
[9] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic
[10] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[11] https://zviazda.by/be/tags/world-press-photo
[12] https://zviazda.by/be/tags/noch-muzeyau