Учора ўвечары былi падведзены вынiкi Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi «Залатая Лiцера». Прыемна, што сярод пераможцаў i лаўрэатаў конкурсу — супрацоўнiкi i творчыя праекты «Выдавецкага дома «Звязда».
«Залатую Лiцеру» за ўклад у развiццё журналiстыкi атрымаў рэдактар аддзела фотаiлюстрацый газеты «Звязда» Анатоль Кляшчук [3].
Таксама высокую ўзнагароду «Звязда» атрымала ў намiнацыi «За лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту i здаровага ладу жыцця» (тэматычныя палосы «Алiмпiец» [4] i «Спорт-тайм» [5]).
Маладзёжны дадатак да газеты «Звязда» «Чырвонка. Чырвоная змена» [6] стаў лаўрэатам у намiнацыi «За лепшыя матэрыялы маладзёжнай тэматыкi»; праект спецыяльнага карэспандэнта «Звязды» Веранiкi Канюты [7] «Шлях да Перамогi» — лаўрэат у намiнацыi «Лепшы творчы праект года рэспублiканскiх, абласных друкаваных СМI, iнфармацыйных агенцтваў»; праект Выдавецкага дома «Звязда» «Электронная карта «Культурна-гiстарычная спадчына Беларусi» [8] стаў лаўрэатам у намiнацыi «Лепшы iнтэрнэт-праект».
Лаўрэатамi конкурсу сталi таксама часопiс «Алеся» [9] — за найлепшыя матэрыялы для вольнага часу i часопiс «Бярозка» [10] (найлепшыя матэрыялы для дзяцей i юнацтва).
Вiншуем!
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[4] http://zviazda.by/be/inside/alimpiec
[5] http://zviazda.by/be/sport
[6] http://zviazda.by/be/inside/chyrvonaya-zmena
[7] http://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[8] http://bel.nasledie.by/
[9] http://zviazda.by/be/edition/alesya
[10] http://zviazda.by/be/edition/byarozka
[11] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-licera-0
[12] https://zviazda.by/be/tags/smi
[13] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalisty