Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць мець у бягучым годзе права на залічэнне без уступных выпрабаванняў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на адпаведныя спецыяльнасці.
Без экзаменаў змогуць паступаць абітурыенты, якія атрымалі ў гэтым годзе дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені на 57-й міжнароднай матэматычнай алімпіядзе (Кітай), 50-й міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (Расія), 48-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе (Грузія), 47-й міжнароднай фізічнай алімпіядзе (Швейцарыя), 28-й міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (Расія), 27-й міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (В'етнам), 13-й міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе (Кітай) і 5-й еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат (Румынія).
На залічэнне без уступных выпрабаванняў маюць права і пераможцы алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства», якая праводзілася восенню 2015 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-alimpiyady
[6] https://zviazda.by/be/tags/ekzamen
[7] https://zviazda.by/be/tags/dyplomy
[8] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0