З новага расійскага касмадрома Усходні зроблены старт ракеты-носьбіта "Саюз" з трыма спадарожнікамі на борце. Ён адбыўся ў 05:01 раніцы па маскоўскім часе і прайшоў удала.
Ракета нясе спадарожнікі "Міхайла Ламаносаў", "Бусел-2Д" і Samsat-218. Яны ўжо выведзены на прамежкавую арбіту, паведамляе Інтэрфакс.
"Саюз" удалося адправіць у космас з новага касмадрома толькі з другой спробы.
Першая была праведзена 27 красавіка. Але тады падрыхтоўка да пуску была перапыненая за паўтары хвіліны да старту.
Па паведамленні Раскомоса, гэта адбылося з-за збою працы аўтаматызаванай сістэмы кіравання.
Пасля гэтага дзяржкамісія вырашыла арганізаваць паўторны старт на суткі пазней.
За стартам назіраў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у суправаджэнні высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў.
Напярэдадні, калі быў здзейсненая першая спроба запуску, Пуцін таксама быў на Усходнім.
Запуск ракеты з Усходняга стаў першым у гісторыі гэтага касмадрома.
Будаўніцтва Усходняга суправаджалася шэрагам скандалаў.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news/2016/04/160427_vostochny_first_launch_second_attempt
[2] https://zviazda.by/be/tags/kasmadrom-ushodni
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosmas