Яна размешчана ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Як адзначыла намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Наталля Качанава, «адкрыццё мемарыяльнай дошкі — гэта даніна памяці героям і ахвярам страшнай чарнобыльскай трагедыі».
«Дзяржава робіць і будзе рабіць усё магчымае для адраджэння рэгіёнаў рэспублікі, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, і для людзей, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях, — звярнула ўвагу віцэ-прэм'ер. — Ідзе аднаўленне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў, укараненне новых тэхналогій».
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі лічыць, што гадавіна аварыі на ЧАЭС служыць папярэджаннем для цяперашняга і будучых пакаленняў. «Мы сёння з удзячнасцю ўспамінаем загінулых ліквідатараў, — сказаў ён, — і зычым ветэранам-ліквідатарам дапамогі Божай у іх працах, каб яны доўгія гады жылі ў добрым здароўі і вучылі моладзь любіць і шанаваць сваё жыццё, сваю Айчыну».
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка ўручыў 25 ліквідатарам і прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў граматы Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама.
Учора таксама ў сталічным парку Дружбы народаў адбылася цырымонія ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек, у тым ліку кіраўнікі дзяржорганаў, ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/memaryyalnaya-doshka-ahvyaram-charnobylskay-katastrofy
[4] https://zviazda.by/be/tags/charnobylski-dosved
[5] https://zviazda.by/be/tags/charnobyl