Iван Шаўрэй — жыхар горада Нароўля, пажарны, лiквiдатар. У ноч, калi ўзарваўся атамны рэактар 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС, Iван з iншымi байцамi пажарнай змены тушыў полымя на даху энергаблока. Потым яго адправiлi ў Маскву на лячэнне. За праяўленую мужнасць Iвана Шаўрэя ўзнагародзiлi ордэнам Чырвонай Зоркi.
Iван нарадзiўся ў вёсцы Белая Сарока Нараўлянскага раёна — за дзесяць кiламетраў ад Чарнобыльскай станцыi. Вёску ў першыя днi адсялiлi. Цяпер кожны год мужчына наведвае бацькоўскi дом.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zyamlya
[4] https://zviazda.by/be/tags/charnobyl