У старажытным Тураве дзейнічаюць два праваслаўныя прыходы і два храмы - Усясвяцкая драўляная царква 1810 года пабудовы і новазбудаваны сабор ў гонар свяціцелей Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх, які адчыніўся тры гады таму.
Здымкі зробленыя падчас святочнай літургіі ў новай святыні, на званіцы і на храмавым двары, дзе ўсталяваны каменны крыж Х стагоддзя. Святую месу ў гонар уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім і асвячэнне вябры правёў настаяцель храма пратаіярэй айцец Васіль Пыталь.
Па традыцыі, тураўчане прыносяць на асвячэнне натуральныя галінкі вярбы, не любяць розныя штучныя ўпрыхожванні і пластмасавыя кветкі. Пяшчотная першая зеляніна галінак надавала святу асаблівую прыгажосць.
Пасля набажэнства прыхажане дзяліліся сваімі вербачкамі, радасна і пяшчотна пляскалі імі адно аднаго, прыгаворваючы:
“Не я б’ю – вярба б’е,
За тыдзень – Вялікдзень !
Судзі Божа даждаці,
Чырвонае яйка дзяржаці!”
фота аўтара.
Жыткавіцкі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/verbnaya-nyadzelya