Творчая сустрэча паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны прайшла ў мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі. За “круглым сталом” на тэму: “Чарнобыль у літаратуры. Паэзія як сучасны культурны феномен” сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў творцаў і навукоўцаў. Імпрэза адбылася ў межах канферэнцыі “Чарнобыль: пераадоленне. Унёсак навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі, Расіі, Украіны”, у якасці арганізатараў якой выступілі Міністэрствы інфармацыі і замежных спраў Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук, Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Можна сцвярджаць, што тэма Чарнобыльскай трагедыі – вотчына медыкаў і фізікаў. З аднаго боку, гэта сапраўды так. Але толькі паэт, пісьменнік, хутка зрэагаваўшы на падзею ў сваім творы, здольны патлумачыць яе маштаб, данесці да чытача ўвесь боль і невымоўнасць.
Таму, па меркаванні старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, “дзеля дасягнення разумення, гарманічнага развіцця, фізікам і лірыкам варта аб’яднацца, не адмаўляць напрацоўкі і значнасць адзін аднаго, але працаваць разам”. А маладым паэтам, празаікам варта цаніць вопыт папярэдніх пакаленняў творцаў, якія памятаюць Чарнобыльскую трагедыю і адгунуліся на яе ў сваёй прозе і вершах.
Адметна, што сустрэча, якая адпачатку прадугледжавала строгі, акадэмічны фармат, прайшла ў нязмушанай, творчай, сяброўскакй атмасферы. Сталыя навукоўцы і аўтары падзяліліся сваімі ўспамінамі пра трагедыю на ЧАЭС, а маладыя паэты прачыталі ўласныя творы. Думаецца, такі дыялог у міжнародным фармаце можа мець добрыя вынікі. Адзін з варыянтаў далейшай супрацы – правядзенне конкурсу сярод маладых аўтараў, прысвечанага Чарнобыльскай тэме і як вынік – выданне зборніка найлепшых твораў.
Больш падрабязна пра гутарку за “круглым сталом” – на старонках газеты “Звязда”.
фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryna-vesyaluha
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] mailto:vesialuha@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/pismenniki
[6] https://zviazda.by/be/tags/charnobyl
[7] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-charginec
[8] https://zviazda.by/be/tags/georgiy-marchuk
[9] https://zviazda.by/be/tags/ivan-saverchanka-0