Універсітэт Усходняй Фінляндыі даказаў карысць яек для мужчынскага здароўя. Аказваецца, яйкі зніжаюць рызыку развіцця дыябету.
Выснова была агучаны пасля эксперымента з удзелам 2000 мужчын ва ўзросце ад 42 да 60 гадоў. Падчас 20-гадовага назірання ўлічваліся ўзровень фізічнай актыўнасці, індэкс масы цела, спажыванне садавіны і гародніны, курэнне. У выніку мужчыны, якія спажывалі каля чатырох курыных яек на тыдзень, на 37% радзей захворвалі на дыябет 2 тыпу ў параўнанні з мужчынамі, якія спажывалі адно яйка. А вось спажыванне больш чатырох яек на тыдзень не дало дадатковай абароны ад дыябету. Спецыялісты звязваюць станоўчы эфект ад яек са здольнасцю гэтага прадукту зніжаць узровень цукру ў крыві.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/yayki
[4] https://zviazda.by/be/tags/dyyabet
[5] https://zviazda.by/be/tags/racyyon-muzhchyn