Беларус Юсуп Джалілаў стаў фіналістам еўрапейскага алімпійскага адборачнага турніру па барацьбе ў сербскім Зрэняніне і атрымаў права выступіць на Алімпійскіх гульнях.
Прадстаўнік вольнага стылю (вагавая катэгорыя да 125 кг) выйшаў у фінал турніру, але адмовіўся ад вырашальнага паядынку за першае месца з-за праблем са здароўем. Аднак незалежна ад паражэння ў фінале Юсуп стаў уладальнікам ліцэнзіі на Гульні ў Бразілію.
Нагадаем, што раней у сербскім Зрэняніне кваліфікацыю на Алімпіяду прайшлі беларускія спартсмены Марыя Мамашук (у вагавай катэгорыі 63 кг) і Амар Магамедаў (86 кг). Акрамя таго, у верасні мінулага года Васіліса Марзалюк і Саслан Даураў атрымалі права ўдзельнічаць у Алімпіядзе
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/yusup-dzhalilau
[5] https://zviazda.by/be/tags/baracba
[6] https://zviazda.by/be/tags/turnir