Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, знаходзіцца з візітам у рэспубліцы Польшча. Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, мэта наведвання — удзел ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнага сходу суседняй дзяржавы ў сувязі са 1050-годдзем хрышчэння Польшчы.
Віктар Гумінскі ўжо сустрэўся з віцэ-маршалкам (віцэ-спікерам) Сейма Польшчы Станіславам Тышкам, сустаршынёй польска-беларускай парламенцкай групы Адамам Андрушкевічам і дэпутатамі Сейма — членамі групы дружбы Сільвестрам Хрушчом і Томашам Жымкоўскім.
«Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў падзякаваў кіраўніцтву Сейма і Сената Польшчы за запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды святкавання 1050-годдзя хрышчэння Польшчы, — інфармуе прэс-служба. — Віктар Гумінскі адзначыў гатоўнасць беларускага парламента да развіцця беларуска-польскага міжпарламенцкага дыялогу».
Адбылася таксама кароткая сустрэча віцэ-спікера ніжняй палаты нашага парламента са спікерам Нацыянальнага сходу Венгерскай Рэспублікі Ласла Кёверам, які зараз таксама знаходзіцца з візітам у Варшаве.
Фота прадастаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-guminski
[5] https://zviazda.by/be/tags/polshcha