З мэтай захавання судака і стварэння спрыяльных умоў для яго ўзнаўлення, згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устанаўліваецца забарона на аматарскую лоўлю судака ва ўсіх рыбалоўных угоддзях краіны ў перыяд з 1 красавіка па 30 мая.
У гэты перыяд цалкам забараняецца аматарскае рыбалоўства ў месцах масавага нерасту судака. У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці: на канале Мікашэвіцкі — на працягу 2,5 кіламетра ўверх ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць; на рацэ Прыпяць — на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе канала Мікашэвіцкі. У Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці: на канале Аўгустоўскім — ад шлюза каля вёскі Нямнова да месца ўпадзення канала ў раку Нёман; на пойменных вадаёмах ракі Нёман — на Келбаскай затоцы каля вёскі Келбаскі; на Беражанскай затоцы каля вёскі Беражаны; у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці: на пойменных вадаёмах ракі Нёман — возеры Стары Нёман-1 каля вёскі Харціца; возеры Вінабойскае і возера Новае каля вёскі Навінка; на затоцы без назвы каля вёскі Дубна. У Магілёве і Магілёўскім раёне гаворка ідзе пра ўчастак ракі Дняпро і прылеглыя пойменныя вадаёмы ў межах ад водазабору Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С.М. Кірава да вусця ракі Дзебра.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sudak
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[6] https://zviazda.by/be/tags/loulya-ryby