На тасманскім востраве Фліндэрс (Аўстралія) адкрылі конкурс на вакансію абдымальніка асірацелага дзіцяняці вомбата.
Тэрмін меркаванага працаўладкавання складзе толькі тры дні, на працягу якіх паспяховы кандыдат павінен будзе жыць на востраве, забаўляць і лашчыць звярка па мянушцы Дэрэк. Прадстаўнік турыстычнай арганізацыі, якая адкрыла вакансію, расказаў, што дзіцяня знаходзілася ў сумцы маці, якую збіла машына. Калі яго знайшлі і даставілі да ветэрынараў, маленькі вомбат важыў толькі 700 грамаў. У апісанні вакансіі ўдакладняецца, што саіскальнік павінен пражываць у Аўстраліі і быць гатовым да пераезду на востраў на тэрмін працаўладкавання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/australiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/vombat