У нашай краіне шмат прафесіяналаў сваёй справы ў розных галінах вытворчасці і абслугоўвання, але іх літаральна адзінкі ў рэдкіх спецыяльнасцях, якія не маюць дачынення да нашых зямель.
Напрыклад, у прыгатаванні такой цяпер ужо даволі распаўсюджанай экзатычнай ежы як сушы. Здавалася, што тут незвычайнага, беларусы шмат часу як песцяць сябе японскімі прысмакамі і не толькі ў сталіцы. Але Дзмітрый Шаблыка, так завуць нашага прафесійнага кухара, абраў для сябе менавіта прыгатаванне гэтай экзатычнай справы.
Самы цікавы і важкі факт, што Дзмітрый навучаўся майстэрству прыгатавання сушы на працягу дзесяці месяцаў ў расійскім Сочы менавіта ў спецыяліста з радзімы гэтай ежы, японскага майстра.
Зараз хлопец вельмі прафесійна і спрытна робіць розныя ролы і макі ў адной з мінскіх кавярняў, прычым, адметны факт, – кожны тыдзень наведвальнікам (а таксама і на выязныя заказы) прапануюцца аўтарскія стравы: спалучэнні, не зусім класічныя, але ад гэтага не менш смачныя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-hvir
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva