Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”» праводзяць конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. Тэматычныя накірункі:
– гісторыя ўласнага роду, сям’і;
– мае гераічныя продкі;
– з гісторыі родных мясцін.
Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі навукова-даследчых і творчых работ могуць быць навучэнцы ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, педагогі і іншыя зацікаўленыя. Колькасць удзельнікаў не абмежавана.
Конкурс праводзіцца да 20 кастрычніка 2016 г.; падвядзенне вынікаў – 1 лістапада 2016 г.
Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс” дасылаюцца на адрас установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”»: 220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, к.1, пад’езд 2.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://zviazda.by/be/page/palazhenne-ab-konkurse-pamyac-rodu-minulae-vachyma-suchasnikau
[3] https://zviazda.by/be/tags/radavod
[4] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury