Паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Жанна Васілеўская.
На працягу апошніх пяці гадоў колькасць прыбыўшых у рэспубліку перасягнула колькасць выбыўшых з нашай краіны ў 2,5 раза. У мінулым годзе ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства прыбылі 28,4 тыс. чалавек, выехалі амаль 9,9 тыс. чалавек.
Геаграфія міграцыйных патокаў ахоплівае розныя краіны і кантыненты, канстатавала прадстаўнік Белстата. Найбольш значны прыток мігрантаў назіраецца з краін СНД. З гэтых дзяржаў за 2015 год у рэспубліку ўехалі 22,5 тыс. чалавек, з якіх амаль 89 працэнтаў прыбылі з Украіны, Расіі і Казахстана. У патоку выбыўшых таксама пераважаюць мігранты, якія выехалі ў краіны СНД. На іх долю прыпадае дзве трэці ад агульнай колькасці выехаўшых з рэспублікі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/imigryravac
[3] https://zviazda.by/be/tags/mesca-zhyharstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanna-vasileuskaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet