Міжнародны фестываль па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы воднага турызму прайшоў з 31 сакавіка па 3 красавіка на рацэ Асташанцы ў раёне Аўгустоўскага канала (в. Нямнова).
У фестывалі прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Удзельнікі спаборнічалі на байдарках (каяках, каноэ) і катамаранах у асабістым і камандным заліках. Арганізатарамі фестывалю «Нёманская вясна» выступілі Міністэрства спорту і турызму, Гродзенскае абласное ўпраўленне спорту і турызму, Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз, Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр фізвыхавання насельніцтва, ДУ «Белспортзабеспячэнне».
Фота Леаніда Шчаглова, БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/nyoman
[3] https://zviazda.by/be/tags/vodny-turyzm
[4] https://zviazda.by/be/tags/festyval