Пляж мясцовы — не Карыбы,
І ўсё ж лепей тут, чым дзе:
Няма столькі ў рэчцы рыбы,
Колькі на пяску людзей.
Гэты лёг на санцапёку,
Той хаваецца ў цяньку.
Сеў і я непадалёку,
На купальшчыкаў гляджу.
За буйкі не заплывае
Муж вучоны, кандыдат.
Кажуць, і ў навуцы мае
Нешырокі далягляд.
Граззю Сабірзян кідае
Ў тых, каго лягчэй дастаць.
І на сходзе гэтак, знаю,
Ён прывык крытыкаваць.
Тахір скокнуў без страховак —
Вынырнуў хвілін праз пяць.
Ў апараце ён гандлёвым
Навучыўся так «ныраць».
Глей на дне знайшоў Мяфодзій
І давай яго мясіць:
Жыць з людзьмі не ўмее ў зго дзе,
Ваду любіць замуціць.
Захлынуўся, як купаўся,
Ў рэчцы балбатун-Салім:
Рот закрыць не здагадаўся,
Мелі клопату мы з ім.
У ваду Парфір не скача,
А здзяйсняе мацыён.
Рэпутацыю, няйначай,
Падмачыць баіцца ён.
Вось такі надзейны спосаб
Чалавека «раскусіць»:
Днём спякотным трэба проста
Разам з ім на пляж схадзіць!
Пераклад з рускай Веранікі МАНДЗІК.