У Віцебску прыцягнулі да адказнасці работнікаў кінатэатра, якія на дзённым кінасеансе «круцілі» «не тое» кіно.
— У абедзенны час выхаднога дня дэманстраваўся фільм, зняты на аснове замежных коміксаў пра чарговага супергероя. Варта адзначыць, што кіно зусім не дзіцячае. У ім сцэны гвалту, элементы эротыкі, гучаць правакацыйныя словы, выразы і г.д. І адпаведна фільм быў дазволены для паказу гледачам, старэйшым за 18 гадоў, на вячэрніх і начных кінасеансах (пасля 17 гадзін. — Аўт.). А ў зале было мноства дзяцей, — паведаміў карэспандэнту «Звязды» памочнік пракурора г. Віцебска Сяргей Сініцкі.
Па патрабаванні пракуратуры вінаватыя прыцягнуты да адказнасці. А кіраўніцтвам кінатэатра былі прынятыя меры, каб больш не дапусціць аналагічнага. Ахоўнікі права дадалі, што ў Год культуры надаецца асаблівая ўвага кантролю за дзейнасцю арганізацый, якія прадастаўляюць насельніцтву адпаведныя паслугі...
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura