Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрыманы 25-гадовы мінчанін, які падазраецца ў падпале аўтамабіля.
Уначы каля дома па вуліцы Кірава адбылося ўзгаранне аўтамашыны «Опель», прыпаркаванай у двары. У выніку пажару машына цалкам згарэла. Суседнія машыны былі пашкоджаныя агнём. Праз некалькі гадзін эксперты змаглі вызначыць прычыну ўзгарання — падпал.
Аператыўнікі ўстанавілі, што малады чалавек пранік у аўтамабіль праз незачыненыя дзверы з боку кіроўцы. З салона ён забраў флэш-карту і карту горада. Пасля кінуў падпаленую паперу на сядзенне, у выніку чаго транспартны сродак і загарэўся. Зламыснік паведаміў аператару «101» аб узгаранні машыны. Свой учынак ён патлумачыў тым, што хацеў паназіраць, наколькі хутка і прафесійна спрацуюць пажарныя.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/auto
[6] https://zviazda.by/be/tags/pazharnaya-sluzhba
[7] https://zviazda.by/be/tags/zatrymac