Такі варыянт павышэння пенсійнага ўзросту назвала на днях найбольш прымальным міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна пасля нарады ў Прэзідэнта па гэтым пытанні. Нагадаем, што Прэзідэнт Беларусі збіраецца падпісаць адпаведны ўказ ужо на гэтым тыдні.
Навіна шырока абмяркоўваецца і спецыялістамі, і звычайнымі людзьмі. Так, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васіленка лічыць рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту на тры гады для жанчын і мужчын найбольш прымальным і ўспрымальным, і ў першую чаргу, з-за паэтапнасці.
«Такое рашэнне, як мне здаецца, будзе больш стрымана ўплываць на змены на рынку працы і будзе садзейнічаць стабільнасці пенсійнай сістэмы, што ў сваю чаргу дазволіць выканаць абавязацельствы па выплаце пенсій усё большай колькасці пенсіянераў, а з цягам часу, магчыма, дабіцца і росту пенсій, — сказаў дэпутат «Звяздзе». — Цяпер, прымаючы пад увагу той факт, што памеры пенсій у любой краіне залежаць ад магчымасцяў нацыянальнай эканомікі іх фінансаваць і колькасці пенсіянераў, казаць пра далейшыя планы, на мой погляд, заўчасна. У народзе гавораць: «Пажывём — пабачым». Але яшчэ раз адзначу, што толькі інтэнсіўны эканамічны рост дазволіць забяспечыць большую напоўненасць рэальнага зместу як зарплат, так і сацыяльных выплат.
busko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:busko@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/pensiyny-uzrost
[5] https://zviazda.by/be/tags/maryyana-shchotkina-1