Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоўспецпадраздзялення «Алмаз» у адным з гаражных кааператываў выявілі і канфіскавалі каля двух тон насення маку.
Гараж належаў 58-гадовай пенсіянерцы, якая здавала яго ў наём. Падчас вобыску наркакантралёры знайшлі там 9 папяровых мяхоў, 44 палімерныя і яшчэ 18 скрынь з насеннем маку. Агулам кошт канфіскаванага складае каля двух мільярдаў рублёў. Да слова, на «чорным рынку» адзін кілаграм маку каштуе мільён рублёў, а пры набыцці ўначы — ужо 1,3 мільёна рублёў. Цяпер вядуцца пошукі ўладальніка наркасыравіны.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mak
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanfiskavac