Вясёлы і яркі варыянт — градыентныя велікодныя яйкі. Робяцца яны вельмі проста. Разбаўце фарбавальнік у невялікай колькасці вады і пагрузіце частку зваранага яйка, паступова даліваючы ваду, пакуль афарбаваная вада не пакрые яйка цалкам.
Калі вы ўпрыгожваеце велікодныя яйкі разам з дзецьмі, то можаце ператварыць іх у міньёны. Для гэтага адну палову яйка фарбуем у жоўты колер, а другую — у блакітны. Фламастарам малюем рот і абводзім вочы, ваўняную нітачку можна прыклеіць у якасці трымальніка акуляраў або намаляваць тым жа фламастарам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/yayki
[3] https://zviazda.by/be/tags/velikodnyya-yayki
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen