Запрашаем вас наведаць творчую сустрэчу з дзіцячымі пісьменнікамі, якая адбудзецца 23 сакавіка ў 11 гадзін у бібліятэцы сямейнага чытання "Верасок" (г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 121).
Аўтары, чые творы пабачылі свет у Выдавецкім доме “Звязда”, з задавальненнем пазнаёмяць наведвальнікаў мерапрыемства са сваімі кнігамі. Алег Ждан раскажа пра незвычайныя прыгоды першакласніка Андрэя Бабушкіна, галоўнага героя аповесці “Праздник продолжается, или Щенок, велосипед и шишка на лбу”. Уладзімір Мазго прачытае дзецям свае вершы і загадае загадкі (а самыя кемлівыя госці сустрэчы змогуць нават атрымаць прыемныя падарункі!).
А разам з Аленай Туравай, рэжысёрам кінастудыі "Беларусьфільм", сцэнарыстам, якая піша вершы і казкі і да гэтага часу лічыць сябе ў душы дзіцем, госці сустрэчы пазнаёмяцца з дванаццацігадовай Веранікай – самай рыжай дзяўчынкай у горадзе, якая раптоўна даведваецца, што насамрэч яна – спадчынная прынцэса Чароўнай краіны!
Дарэчы, гэтая творчая сустрэча – адно з мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”, арганізатарамі якой з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі [3], Беларускі саюз жанчын [4], Саюз пісьменнікаў Беларусі [5] і Выдавецкі дом “Звязда”. [6]
Падчас акцыі, якая пачалася ў канцы мінулага года і працягнецца да мая цяперашняга, вядомыя пісьменнікі Беларусі праводзяць прэзентацыі сваіх кніг у бібліятэках, школах, кніжных крамах краіны, прымаюць удзел у кніжных кірмашах. Далуйчайцеся да акцыі і вы: прыходзьце на сустрэчы з пісьменнікамі!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://www.mininform.gov.by/
[4] http://oobsg.by/
[5] http://www.oo-spb.by/
[6] http://www.zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/syameynae-chytanne
[8] https://zviazda.by/be/tags/aleg-zhdan-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-mazgo
[10] https://zviazda.by/be/tags/alena-turava
[11] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury