Распаўсюджанасць курэння сярод дзяцей школьнага ўзросту значна знізілася.
Такая выснова ўтрымліваецца ў новым даследаванні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Доля 15-гадовых жыхароў Еўропы, якія выкурылі сваю першую цыгарэту ва ўзросце 13 гадоў або раней, знізілася з 24% у 2009/2010 гадах да 17% у 2013/2014 гадах. Паказчык ужывання канопляў хоць бы раз у жыцці значна адрозніваецца ў залежнасці ад краіны: ад 29% хлопчыкаў у Францыі, Швейцарыі і Эстоніі да 0% дзяўчынак у Арменіі. Даследаванне таксама паказвае істотнае зніжэнне ўжывання алкаголю. Доля 15-гадовых падлеткаў, якія паведамляюць аб штотыднёвым ужыванні алкаголю, з 21% паменшылася да 13%. Хлопчыкі больш схільныя рэгулярна ўжываць алкаголь, чым дзяўчынкі, але ў апошнія гады гэты гендарны разрыў скараціўся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/europa
[4] https://zviazda.by/be/tags/kuryc