Рух усіх відаў транспарту закрываецца па аўтадарозе ад а/д М1 да Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Абумоўлена гэта правядзеннем будаўнічых работ.
У сувязі з гэтым, інфармуе прадпрыемства «Мінсктранс», з 9 сакавіка рух аўтобуснага маршруту 173Э «Сокал — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» будзе арганізаваны ў аб'езд па аўтадарозе М1 Брэст — Масква, аўтадарозе М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у абодвух кірунках. Такі графік будзе дзейнічаць да моманту завяршэння будаўнічых работ, як мяркуецца, да ліпеня — верасня гэтага года.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/ruh
[5] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/pravyadzenne-budaunichyh-rabot