Фота кур'ёзнага ДТЗ з'явілася ў супольнасці «Это Гомель, детка!»
У апошні дзень зімы аўтамабіль Renault заглух пасярэдзіне вуліцы Кірава ў Гомелі. З салона выйшаў пасажыр. Малады чалавек вырашыў дапамагчы маладой кіроўцы. Ён стаў пхаць машыну назад. У нейкі момант аўтамабіль завёўся. Яму хапіла некалькі секунд, каб заехаць на двухметровую агароджу аўтастаянкі. Не вытрымаўшы цяжару, драцяны плот паваліўся і пашкодзіў Peugeot на стаянцы. Людзі пры гэтым дзівосным ДТЗ не пацярпелі. У аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама расказалі, што дзяўчына толькі паўгода таму атрымала пасведчанне кіроўцы. У адносінах да яе складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне ПДР, якое прывяло да пашкоджання транспартнага сродку. Магчымы штраф — ад 3 да 30 базавых велічынь.
іost@zvіazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:іost@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mashyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne