Трох жыхароў Белаазёрска затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі на возеры Белае. З-за блізкага размяшчэння Бярозаўскай ГРЭС вадаём ужо вызваліўся ад лёду, чым скарысталіся браканьеры, паставіўшы сеткі.
У іх патрапіла каля 300 асобін рыбы — акуня і плоткі. За кожную з іх парушальнікам давядзецца заплаціць па базавай велічыні. А ўвесь незаконны ўлоў вагой 40 кілаграмаў абыдзецца ў 62 мільёны рублёў. Больш за тое, адзін з затрыманых у 2010 годзе ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконнае рыбалоўства з нанясеннем шкоды ў асабліва буйным памеры. Тады 18-гадовы юнак патрапіў пад амністыю, а зараз яго чакае суровае пакаранне. Артыкул 281 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае за яго ўчынак да шасці гадоў пазбаўлення волі.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/brakanery
[6] https://zviazda.by/be/tags/vozera-belae
[7] https://zviazda.by/be/tags/ryba