Ранкам жанчына-відавочца патэлефанавала выратавальнікам: на возеры Мястра тоне чалавек. Ад месца здарэння да станцыі АСВОД было каля кіламетра, таму яго спецыялісты разам з работнікамі МНС прыбылі праз некалькі хвілін. Мужчына знаходзіўся на адлегласці 300 метраў ад берага. Пры дапамозе вяроўкі і выратавальнай дошкі пацярпелага даставілі на бераг. Шпіталізацыя мужчыну не спатрэбілася.
А вось у Ляхавіцкім раёне выхад на лёд скончыўся бядой. Каля вёскі Набярэжнай мясцовы жыхар пачаў тануць у Шчары за 20 метраў ад берага. Нягледзячы на тое, што выратавальнікі былі на месцы ўжо праз дзевяць хвілін і дасталі пацярпелага з вады, з дапамогай рэанімацыйных мерапрыемстваў вярнуць чалавека да жыцця не атрымалася.
Выратавальнікі нагадваюць, што выхад на тонкі лёд смяротна небяспечны. Пры тэмпературы 0 градусаў і вышэй кожныя тры дні ён патанчаецца на
25 працэнтаў.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/myadzelski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/palonka
[7] https://zviazda.by/be/tags/vozera