— Хлопец прыехаў да яго ў госці і нават не думаў учыняць нешта крымінальнае. Пагутарыўшы з бацькам, пайшоў у іншы пакой пераапрануць кашулю. У гэты час у яго адарваўся гузік на адзенні, які закаціўся пад шафу, — распавяла падрабязнасці прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Спрабуючы дастаць патрэбнае, хлопец намацаў скрутак з грашыма. Пералічыўшы валюту, вырашыў пакінуць грошы сабе. 800 з 2,5 тысячы долараў патраціў на свае патрэбы, пераважна на адпачынак у забаўляльных установах. А астатняе згубіў, будучы нападпітку. Цяпер маладому чалавеку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней хлопец не быў судзімы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dolar
[4] https://zviazda.by/be/tags/zatrymac
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[7] https://zviazda.by/be/tags/valyuta