У Маладзечне завяршыўся раённы конкурс па распрацоўцы эмблемы «Маладзечна — культурная сталіца». Выніковы варыянт створаны на аснове прадстаўленых установамі адукацыі конкурсных работ.
Рашэнне аб тым, што Маладзечна стане сёлета культурнай сталіцай Беларусі, было прынята ў мінулым кастрычніку на калегіі Міністэрства культуры. Сапернікам гэтага горада выступаў Слуцк.
Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца ў Беларусі з 2010 года. У кожным з гарадоў, які атрымаў дадзены статус, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.
Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladzechna
[3] https://zviazda.by/be/tags/kulturnaya-stalica
[4] https://zviazda.by/be/tags/emblema
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus