Міністэрства гандлю, улічваючы інфармацыю, якая паступіла ад праваахоўных органаў, надало пільную ўвагу рабоце аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання Салігорска.
У выніку, як паведамляе прэс-служба міністэрства, устаноўлена, што ў 83 працэнтах аб'ектаў ад колькасці правераных рэалізоўвалася пратэрмінаваная кулінарная і малочная (у тым ліку прызначаная для дзяцей) прадукцыя, каўбасныя, мясныя, хлебабулачныя вырабы і іншае. Больш за тое, кожным з правераных аб'ектаў не захоўваўся зацверджаны абавязковы асартыментны пералік тавараў. Таксама ўстаноўлены факты прадастаўлення недакладнай інфармацыі пра тавар, парушэння парадку афармлення цэннікаў, выкарыстання непаверанага вагавымяральнага абсталявання, падману пакупнікоў. Напрыклад, у міні-кавярні «Лінгандаль» і кавярні «Элнур» недаўкладанні па асобных відах кулінарнай прадукцыі дасягалі 17 працэнтаў.
Па выніках праверак дзейнасць 12 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання прыпынена, на вінаватых асоб складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Інфармацыя таксама накіравана ў Мінскі аблвыканкам для прыняцця неабходных мер рэагавання.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-gandlyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/abekty-gramadskaga-harchavannya
[7] https://zviazda.by/be/tags/kantrol