Амерыканскі струменевы сэрвіс Nеtflіх прыдумаў для сваіх гледачоў арыгінальную прыладу, якая зможа паставіць відэа з любімым серыялам і фільмам на паўзу, калі тыя заснуць, — незвычайныя шкарпэткі.
У Nеtflіх не толькі сабралі прататып, але і далі інструкцыю аб тым, як зрабіць такія шкарпэткі самому. Для пачатку цёплыя ваўняныя шкарпэткі рэкамендуецца звязаць, ці знайсці гатовыя. А ў якасці дэтэктара сну прапануецца выкарыстоўваць акселерометр у звязцы з акумулятарам на 500 мАг, платай Аrduіnо і інфрачырвоным датчыкам. Менавіта ён будзе паведамляць тэлевізару, што трэба спыніць кіно.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkarpetki
[5] https://zviazda.by/be/tags/servis
[6] https://zviazda.by/be/tags/televizar