Штогод да Дня святога Валянціна моладзь рыхтуе ў Гродне нейкія новыя «фішкі». Так будзе і сёлета.
Мяркуецца, што ў рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ «За любімую Беларусь!» горад упрыгожаць білборды з нацыянальнай сімволікай і сімвалам свята — сэрцам.
Маладыя людзі, выказваючы сваю добразычлівасць да землякоў, будуць дарыць ветэранам, заслужаным людзям ды і проста прахожым чырвона-зялёныя сардэчкі.
Гарадскі конкурс вызначыць найлепшую закаханую пару сярод навучэнцаў сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. А падчас фінальнай імпрэзы абласнога этапу рэспубліканскай акцыі ў Гродне ўсім ахвотным прапануюць пакінуць у спецыяльнай вазе свае патаемныя прызнанні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:prakopchik@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-svyatoga-valyancina
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/gorad
[8] https://zviazda.by/be/tags/serca
[9] https://zviazda.by/be/tags/simvolika-svyata