У Аршанскім раёне арганізацыя па зборы адходаў завышала аб'ём паслуг.
— КУП «Аршанская спецаўтабаза» ў ліку іншага займаецца зборам палімерных адходаў. Летась вытворчы план па зборы такога смецця быў выкананы на чвэрць, а ў пазамінулым годзе — на 19%. Акрамя таго, у 2013, 2014 гадах і за 9 месяцаў мінулага года прадпрыемства завышала аб'ём паслуг па зборы і вывазе цвёрдых камунальных адходаў. У выніку з бюджэту незаконна было атрымана больш за 6 мільярдаў рублёў, — паведаміла «Звяздзе» Ірына Уліцёнак, старшыня Аршанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.
Рэвізоры, у прыватнасці, высветлілі, што каля 190 кантэйнераў — траціна ад заяўленых у справаздачах — не былі ўстаноўлены ва дварах. Для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў на сяле камунальнае прадпрыемства купіла смеццявоз за 705 мільёнаў рублёў, які выкарыстоўваўся для вывазу на сметнік адходаў з тэрыторыі прыватнага сектара Оршы.
— З-за гэтага летась лінія сартавання паасобна сабраных адходаў была загружана меней як на 2%. А яе кошт — 865,8 мільёна рублёў, — патлумачылі наступствы такога парушэння ў камітэце дзяржаўнага кантролю.
Вынікі праверкі Аршанскі КДК накіраваў у райвыканкам. Адказныя асобы павінны прыняць захады для кампенсацыі ў бюджэт незаконна атрыманых грошай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://рukshаnskі@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/adhody
[5] https://zviazda.by/be/tags/zbory-adhodau
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanteyner
[7] https://zviazda.by/be/tags/smecce