Гэтыя словы Лідзія Клімчук са Старых Дарог Мінскай вобласці адрасавала начальніку Бабруйскага РАУС Міхаілу Ермаловічу.
У лісце ў міліцыю жанчына паведаміла, што звярнуцца да праваахоўнікаў яе прымусіў падман пакупнікоў. Праз аб'яву ў газеце яна прадала бычка на мяса, але хутка зразумела, што прадпрымальныя людзі з Бабруйска не дадалі ёй 200 тысяч рублёў.
Спачатку Лідзія разгубілася, а потым знайшла ў інтэрнэце каардынаты бабруйскага райаддзела міліцыі і набрала першы па спісе нумар, як высветлілася, начальніка. Жанчына паскардзілася яму на невядомых крыўдзіцеляў і паведаміла нумар машыны, на якой павезлі яе злашчаснага бычка. Не прайшло і паўгадзіны, як на нячыстых на руку прадпрымальнікаў выйшаў нарад аператыўна-дзяжурнай службы РАУС і грошы былі перададзены грамадзянцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyakuy
[4] https://zviazda.by/be/tags/sluzhba
[5] https://zviazda.by/be/tags/chulasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/padman
[7] https://zviazda.by/be/tags/babruysk