У апошнюю пятніцу месяца Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Памятаем, ведаем, выконваем!»
— Летась у сталіцы была зарэгістравана 671 дарожная аварыя, 41 чалавек загінуў і звыш 700 атрымалі калецтвы рознай ступені цяжару. Да прычын, якія прыводзяць да дарожных здарэнняў, можна аднесці няведанне, а часцей невыкананне правілаў дарожнага руху. Статыстыка паказвае, што ў большасці выпадкаў кіроўцы і пешаходы трапілі ў ДТЗ, бо слаба ведалі правілы а таксама з прычыны сваёй недысцыплінаванасці, неасцярожнасці і непавагі адзін да аднаго, — расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.
Самым распаўсюджаным відам ДТЗ па-ранейшаму застаецца наезд на пешаходаў. Толькі ў мінулым годзе ў Мінску з гэтай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху адбылося 309 аварый (46 працэнтаў ад агульнай колькасці ДТЗ), у якіх загінула 28 чалавек. Акрамя таго, у спісе ўдзельнікаў дарожнага руху сустракаюцца кіроўцы, якія парушаюць хуткасны рэжым, правілы праезду скрыжаванняў і манеўравання. Нярэдка вінаватымі ў аварыях становяцца і нецвярозыя гараджане.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/darozhny-ruh
[5] https://zviazda.by/be/tags/ruus-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/autamabil