Сталічныя кантралёры грамадскага транспарту неўзабаве атрымаюць сродкі аўдыя- і відэафіксацыі.
Гэта мера заклікана дапамагаць вырашаць спрэчныя моманты, калі такія ўзнікнуць паміж пасажырамі і кантралюючымі асобамі. Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», відэарэгістратары будуць мацавацца на фірменнай камізэльцы. Запіс на камеры будзе захоўвацца да 30 сутак.
А з 1 красавіка на дапамогу штату сталічных кантралёраў, які налічвае 180 чалавек, прыйдуць добраахвотныя народныя дружыны. Дзесяць мабільных брыгад будуць працаваць у дзве змены. Дружыннікі ў выпадку неабходнасці змогуць затрымліваць безбілетнікаў, паколькі ў кантралёраў такіх паўнамоцтваў няма.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart