Ірына Казлоўская (на фота) часта наведвае гэты куточак — тут, у Капылі, пад самым схілам старажытнага гарадзішча, б'е крыніца — чыстая, празрыстая... Вада ў ёй не проста смачная. Галоўнае, яна мае гаючыя ўласцівасці.
— Многія капыляне і жыхары раёна прыходзяць і нават прыязджаюць да гэтага помніка прыроды, каб набраць вадзіцы: крыніца дапамагае хворым на страўнік, — кажа Ірына Міхайлаўна.
На Вадохрышча крыніца пад гарою ўжо не першы год пераўтвараецца ў своеасаблівую Мекку: тут збіраецца шмат людзей, якія хочуць набраць асвячонай вады.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/gayuchaya-vada
[4] https://zviazda.by/be/tags/kapyl-0