— 21-гадовы мінчанін займаўся продажам мабільных апаратаў, якія раней былі ў выкарыстанні. Патрыманыя тэлефоны ён закупляў на адным з інтэрнэт-сайтаў. А потым перапрадаваў па больш высокай цане без рэгістрацыі ў якасці суб'екта гаспадарання, — паведаміла «Звяздзе» прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — У адносінах да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол, ён атрымаў штраф у памеры 10,5 мільёна рублёў. Канфіскавана таксама маёмасць: агулам кошт тэлефонаў склаў каля 220 мільёнаў рублёў.
rs@zviazda.by [4]
Загаловак у газеце: «Мабільны» бізнес на сотні мільёнаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] http://rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mabilnyya-telefony-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/nelegalny-prodazh