Аляксандр Лукашэнка 21 снежня зробiць рабочы вiзiт у Маскву. Прэзiдэнт Беларусi прыме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) i Вышэйшага Еўразiйскага эканамiчнага савета на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.
У цэнтры ўвагi самiту АДКБ будуць знаходзiцца актуальныя праблемы мiжнароднай бяспекi i магчымыя крокi Арганiзацыi па iх вырашэннi. У ходзе сустрэчы на вышэйшым узроўнi ў фармаце ЕАЭС яе ўдзельнiкi, у прыватнасцi, разгледзяць пытаннi функцыянавання Еўразiйскай эканамiчнай камiсii, супрацоўнiцтва ў галiне лiбералiзацыi аўтамабiльных перавозак, узаемадзеяння ЕАЭС з iншымi мiжнароднымi арганiзацыямi i мiждзяржаўнымi аб'яднаннямi.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/palityka-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/12/rusbel.jpg