Паводле інфармацыі Міністэрства гандлю, зараз узровень фактычнага выкарыстання гандлёвых месцаў у гандлёвых цэнтрах складае каля 80 працэнтаў. Пры гэтым сярэдні кошт арэнды квадратнага метра з пачатку года знізіўся на 30 працэнтаў і складае каля 20 еўра.
У тых умовах, якія складваюцца, уласнікі плошчаў прымаюць актыўныя захады па прыцягненні арандатараў. Часам пры заключэнні дагавора арэнды па першым часе плата зусім не бярэцца, аплачваюцца толькі камунальныя плацяжы, гавораць у міністэрстве.
З мэтай карэкціроўкі сітуацыі, павелічэння долі тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным таваразвароце Міністэрства гандлю выйшла з прапановай ва ўрад устанавіць для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, незалежна ад формы ўласнасці, якія вядуць выключна рэалізацыю тавараў айчыннай вытворчасці, выкарыстанне да базавай стаўкі арэнднай платы паніжальных каэфіцыентаў (0,4 і 0,5).
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/ekanomika-0